Бона паказалі ў выглядзе Ісуса

Метады, якімі сучасныя скульптары спрабуюць праславіцца, становяцца ўсё больш рызыкоўнымі. Мастакоў, якія сталі вядомымі, эксплуатуючы знакамітых людзей, становіцца ўсё больш. Напрыклад, скандальна вядомы нью-ёркскі скульптар Дэніэл Эдвардс працягвае рабіць выявы знакамітасцяў у незвычайных ракурсах. Ён ужо паставіў рачкаваць выяву Брытні Спірз і выставіў у галерэі Capla Kesting Fine Art скульптуру памёрлай Пэрыс Хілтан з вантробамі. Прычым зроблена гэта было дзеля таго, каб звярнуць увагу моладзі на небяспечнасць кіравання ў нецвярозым стане. Аднак астатнія мастакі не збіраюцца адставаць ад яго.

Зараз чарга дайшла і да лідэра U2 Бона, якога дацкі скульптар Франц Смітс зрабіў у выглядзе Ісуса. Скульптура называецца "Jesus Loves You Too" і паказвае Ісуса ў балахоне з лагатыпам Nike і фірмовых цёмных акуляраў Бона. Каля яго ног ляжыць пакутнае афрыканскае дзіця, якога Ісус, па задумцы Смітса і павінен выратаваць, але на самой справе не заўважае. Смітс сцвярджае, што скульптура крытыкуе грамадскую дзейнасць Бона, у першую чаргу звязаную з працай яго арганізацыі DATA, мэта якой – барацьба з эпідэміяй СНІДу ў Афрыцы, паведамляе rollingstone.

Фота —  http://www.viewimages.com