Бона стаў Доктарам юрыспрудэнцыі
Вакаліст ірландскага гурта U2 Бона атрымаў ганаровую ступень аднаго з самых прэстыжных ўніверсітэтаў Японіі — Кэё. Такім чынам рэктарат універсітэта адзначыў неацэнны ўнёсак выканаўцы ў
развіццё сусветнай музычнай культуры і яго актыўную працу на грамадскіх
франтах.
Цырымонія ўзнагароджання Бона адбылася 27 траўня ў прысутнасці выкладчыцкага складу і студэнтаў установы. З гэтага часу музыка мае навуковую ступень Доктара юрыдычных навук.
Дадам, што цяпер Бона знаходзіцца ў Японіі па запрашэнні аргкамітэта Міжнароднай Канферэнцыі па праблемах афрыканскага рэгіёна, які распачаў сваю працу ў Токіо 28 траўня.
У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі 52-х дзяржаў Афрыкі, якія абмяркоўваюць надзённыя праблемы рэгіёну – голад, нястача, вайсковыя канфлікты - і спосабы іх прадухілення. Карыстаючыся выпадкам, Бона заклікаў японцаў зрабіць свой унёсак у найхутчэйшае вырашэнне гэтых праблем.
На думку музыкі, такія развітыя краіны, як Японія, проста абавязаныя аказаць дапамогу найбяднейшым дзяржавам свету – фінансавую або гуманітарную. Асабліва актуальна гэта напярэдадні саміту «Вялікай васьмёркі», які пройдзе гэтым летам у Японіі.
Выступаючы на цырымоніі ў гонар прысваення яму звання доктара навук, Бона распавёў публіцы, што Японія адзіная з удзельнікаў вышэйзгаданага элітнага клуба найбагацейшых дзяржаў дагэтуль не распачала ніякіх крокаў, каб дапамагчы афрыканскаму рэгіёну, які жыве ў галечы.
Фота: worthmysalt.blogspot.com