Бона ўзнагародзіць бірманскую апазіцыянерку ад імя Amnesty International

Amnesty International надала Аўн Сан Су Кі тытул амбасадара сумлення. Узнагароду абвесціць рок-гурт U2 27 ліпеня падчас канцэрту ў Дубліне. Міжнародная арганізацыя Amnesty International надала свой найвышэйшы тытул бірманскай апазіцыянерцы Аўн Сан Су Кі з надзеяй, што вайсковыя ўлады Бірмы спыняць рэпрэсіі супраць кіраўніцы апазіцыі і лаўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру.

Нацыянальная Ліга на карысць дэмакратыі — партыя Аўн Сан Су Кі выйграла парламенцкія выбары ў 1990 г., аднак уладу ўзурпавала хунта генерала Тан Швэ. Кіраўніца апазіцыі 14 з апошніх 20 год правяла ў хатнім арышце. Цяпер яе судзяць за парушэнне правілаў хатняга арышту, каб пасадзіць у турму на 5 гадоў.


Паводле Onet.pl