Бона ўзялі на працу ў The New York Times

У 2009 годзе лідэр ірландскага рок-гурта U2 Бона папрацуе калумністам газеты The New York Times, паведамляе Rolling Stone.
Па словах рэдактара выдання Эндру Разэнталя, музыка напіша для The New York Times 6-10 матэрыялаў на розныя тэмы: "ад беднаты ў Афрыцы да творчасці Фрэнка Сінатры". Журналіст сцвярджае, што Бона пагадзіўся папрацаваць на газету бясплатна. Акрамя таго, Разэнталь плануе запрасіць на працу гітарыста Queen Браяна Мэя.

Як лічыць Billboard, Бона прыйдзецца пісаць для The New York Times у разгар гастрольнага тура, прысвечанага выхаду новага альбома U2. Дата рэлізу і назва 12-ай студыйнай кружэлкі гурта пакуль не апублікаваныя.

Нагадаем, што Бона не ўпершыню спрабуе сябе на журналісцкай ніве. У маі 2006 года лідэр U2 рэдагаваў адзін з нумароў брытанскай газеты The Independent, а ў чэрвені 2007-га - Vanity Fair. У верасні 2008 года Бона па замове The Financial Times вёў блог аб саміце ААН па мэтах развіцця, пастаўленым у дэкларацыі тысячагоддзя.

Фота: www.bonoonline.com