Боні і Клайд перажывуць новае нараджэнне
Біяграфія знакамітых гангстэраў Боні Паркер і Клайда Бароў будзе яшчэ раз перанесеная на вялікі экран. Як паведамляе Variety, рэжысёр Тоня Холі мае намер зняць пад лэйблам студыі Cypress Moon фільм "Гісторыя Боні і Клайда", галоўныя ролі ў якім выканаюць Хілары Даф і Кевін Зэгерс.
Сцвярджаецца, што новая карціна не будзе рымейкам класічнай стужкі 1967 года выпуску, у якой здымаліся Фэй Данаўэй і Ўорэн Біці. Тоня Холі сама напісала сцэнар, які заснаваны на газетных артыкулах пра прыгоды злачынцаў.
Здымкі пройдуць у штатах Луізіяна і Алабама. Дата выхаду карціны пакуль не вызначаная.
Фота: www.fotki.yandex.ru