Боно стаў рыцарам, але не можа быць сэрам

Ірландскі музыка і грамадскі дзеяч Боно, сапраўднае імя якога Пол Ньюсан, на днях быў ушанаваны званнем ганаровага рыцара Брытанскай Імперыі. Як перадае брытанскі тэлеканал Скай Ньюз, урачыстая цырымонія адбылася ў рэзідэнцыі брытанскага амбасадара ў Дубліне. Апроч самога Боно, на ёй прысутнічалі іншыя музыкі гурта U2, жонка і дзеці музыкі. Спявак узнагароджаны за сваю службу Вялікабрытаніі ў сферы музычнай індустрыі а так сама за гуманітарную дзейнасць.

Цікава тое, што фармальна Боно не зможа дадаць да свайго імя тытул "сэр", таму што ён не з'яўляецца падданым Злучанага Каралеўства. Нагадаю, што Ордэн Брытанскай Імперыі прысуджаецца ад імя каралевы Вялікабрытаніі па рэкамендацыі брытанскага ўрада. Спісы лаўрэатаў розных ступеняў ордэна публікуюцца двойчы ў год – ў чэрвені да афіцыйнага дня нараджа манарха і перад Новым Годам.

Пра тое, што Боно атрымае званне ганаровага рыцара, стала вядома ў снежні мінулага года. Апроч яго, замежнымі ўладальнікамі рыцарскага звання ў розныя гады станавіліся музыка і грамадскі дзеяч Боб Гелдоф, фундатар кампаніі Microsoft Біл Гейтс, спявак Пласідо Дамінга, кінарэжысёр Стывен Спілберг і навуковец і гісторык Сайман Візенталь.

Фота: zzz.net.ru