Бьорк заклікала Тыбет абвясціць незалежнасць

Ісландская спявачка Б'ёрк падчас канцэрту ў Шанхаі заклікала сваіх прыхільнікаў абвясціць незалежнасць Тыбета.  Зорка выканала адну з сваіх праграмных песень пад назвай Declare Independence (Абвясціце незалежнасць).

У канцы выступу Б'ёрк заклікала ўсю залу скандаваць "Тыбет, Тыбет, абвясці сваю незалежнасць! Уздымі свой сцяг".

Паколькі любыя публічныя выказванні па пытаннях статусу Тыбета перапыняюцца ўладамі Кітая, канцэрт Б'ёрк адразу ж прыцягнуў да сябе ўвагу.

Нягледзячы на тое, што мясцовыя СМІ не сталі паведамляць пра мінулы выступ, інфармацыя з'явілася ў Інтэрнэце. Мясцовыя карыстальнікі Сеціва раскрытыкавалі выступ ісландскай спявачкі.

Адзін з наведвальнікаў канцэрту зазначыў, што ў канцы выступу адчувалася дзіўная атмасфера, дыскамфорт, і людзі паспешна пакідалі залю.

Варта адзначыць, што падчас свайго цяперашняга турнэ Б'ёрк прысвячала песню Declare Independence некалькім краінам.

Так, падчас канцэрту ў Даніі гэтая песня была адрасаваная жыхарам Фарэрскіх выспаў і Грэнландыі, а падчас выступаў у Іспаніі - Краіне Баскаў.

Пасля таго, як Б'ёрк прысвяціла гэтую песню незалежнасці Косава, арганізатары фэсту EXIT змушаныя былі адмяніць яе канцэрт, які павінен быў прайсці ў Сербіі летам.

Фота: www.smh.com.au