Браканьер на возеры Нарач здабыў 129 вугроў

Міліцыянты шукаюць браканьера з возера Нарач. Там ён незаконна здабыў 129 вугроў, 4 плоткі, 4 шчупакі і 1 ліна, паведамляе "Інтэрфакс". Гэткі ўлоў ён атрымаў, выкарыстаўшы электрычны кабель. Аднак забраць улоў браканьер не паспеў. Акрамя рыбы, на месцы здарэння выяўлена больш за 700 метраў электракабеля. На парушальніка закону завялі крымінальную справу паводле арт. 281 "Незаконная здабыча рыбы або водных жывёл" Крымінальнага кодэксу Беларусі.