Браканьеры ловяць рыбу ў чарнобыльскай зоне
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і інспектары Галоўрыбнагляду Украіны з дапамогай верталётаў затрымалі пяцьдзесят браканьераў, якія лавілі рыбу ў вадаёмах чарнобыльскай зоны. У іх канфіскавалі катэры і сеткі. Высветлілася, што браканьеры ловяць
рыбу ў вадаёмах, забруджаных радыяцыяй, ужо не першы год.
Раней імі быў адкрыты цэх па перапрацоўцы рыбы, якую яны вывозілі ў іншыя рэгіёны краіны. За незаконную лоўлю ў чарнобыльскай зоне мужчынам пагражае ад паўтара да сямі гадоў пазбаўлення волі.
ПРИМА-News