Братоў Касціцыных падазраюць у сувязях з наркадылерам

Наркадылер быў добрым сябрам беларускіх хакеістаў: ён аплачваў паходы Касціцыных па барах і дзяўчатах, а таксама купляў братам дарагія аўтамабілі, піша канадская газета La Presse. Нападаючыя “Манрэаля” беларусы Андрэй і Сяргей Касціцыны падазраюцца ў сувязях з наркадылерам Манджыёлай Паскуале, які нядаўна быў затрыманы паліцыяй.

38-гадовы Манджыёла з'яўляўся пасярэднікам паміж некалькімі злачыннымі групоўкамі. Падчас расследаванняў, паліцыя зарэгістравала некалькі тэлефонных гутарак Паскуале з братамі Касціцынамі.

Па інфармацыі выдання, наркадылер быў добрым сябрам беларускіх хакеістаў. У прыватнасці, ён аплачваў наведванні імі бараў, дзяўчат, а таксама купляў братам дарагія аўтамабілі. Касціцын-старэйшы прызнаў, што ведае Манджыёлу, але адзначыў, што не ў курсе яго дзейнасці, піша sports.ru.