Браты Клічко паспрабавалі сарваць канцэрт Scorpions у Кіеве
Канцэрт нямецкага гурта Scorpions, які адбыўся ўвечары 23 траўня ў Кіеве, ледзь не быў сарваны братамі Клічко. У пачатку шоў перад гледачамі выступіў народны дэпутат Украіны, кандыдат у мэры Кіева ад Партыі рэгіёнаў Васіль Горбаль, які з'яўляўся арганізатарам канцэрту музыкаў. Гэта выклікала незадаволенасць Уладзіміра і Віталя Клічко (апошні таксама балатуецца на пост мэра ўкраінскай сталіцы ад Блока свайго імя). Браты паспрабавалі прарвацца на сцэну, дзе выступаў гурт, але іх спыніла ахова.
Горбаль назваў учынак Клічко "цыркам" і "спробай прапіарыцца перад кіяўлянамі за чужы рахунак". Па яго словах, раней прэтэндэнты на пасаду мэра дамовіліся не мяшаць адно аднаму ў перадвыбарнай барацьбе, але Клічко падобным чынам парушыў гэтую дамоўленасць.
Выбары мэра і дэпутатаў гарсавета Кіева адбудуцца 25 траўня.
"Інтэрфакс"