Браўзэр Chrome будзе пазначаць сайты без пратакола HTTPS як небяспечныя
Карпарацыя Google працягвае заахвочваць распрацоўшчыкаў сайтаў да выкарыстання бяспечнага пратаколу HTTPS.
Ужо цяпер пашуковік Google сайты з HTTPS паказвае пры іншых роўных умовах вышэй за сайты без гэтага пратаколу.
А ўжо ад пачатку 2017 года браўзэр Chrome пачне пазначаць сайты без HTTPS як небяспечныя. Спярша гэтае новаўвядзенне закране сайты, якія перадаюць паролі і звесткі з крэдытных картак, а потым распаўсюдзіцца на ўсе сайты без выключэння.