Браўзэра Internet Explorer хутка не стане, Microsoft прыдумаў новы
Аперацыйная сістэма Windows 10 ужо будзе мець новы браўзэр.
Пра гэта заявіў кіраўнік па маркетынгу карпарацыі Крыс Капасэла. Цяпер кампанія выбірае новую назву для браўзэра, які будзе ўбудаваны ў аперацыйную сістэму Windows 10, паведаміў Капасела, паведамляе The Verge.
Распрацоўка новага браўзэра вядзецца пад кодавым імем Spartan. Інфармацыя пра яго ўпершыню з'явілася ў снежні мінулага года. Выступаючы на мерапрыемстве, Капасэла таксама распавёў, што ў Microsoft адказна падыходзяць да выбараў новага імя для браўзэра.
Internet Explorer з’явіўся ў 1995 годзе. І ў першыя гады свайго існавання быў асноўным браўзэрам для большасці карыстальнікаў кампутараў. Аднак у апошнія гады ім карыстаюцца адзінкі — браўзэр ад Microsoft выцяснілі канкурэнты ад Google i Mozilla.