Брэд Піт можа сыграць хакера-выкрывальніка Асанжа ў галівудскім фільме
У Галівудзе плануецца выхад чатырох кінафільмаў, прысвечаных выкрывальніцкаму інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks і яго заснавальніку Джуліяну Асанжу, паведамляе Радыё Свабода. Агульны бюджэт праектаў складае каля 100 мільёнаў долараў ЗША. На ролю Джуліяна Асанжа разглядаецца, апрача іншых, Брэд Піт. Тым часам Джуліян Асанж знаходзіцца ў лонданскай турме, куды ён быў змешчаны на ордэр, выстаўлены ў Швецыі, паводле абвінавачання ў згвалтаванні.
Выкрывальніцкі партал WikiLeaks працягвае штодзённа публікаваць тысячы дакумэнтаў з сакрэтнага ліставання Дзярждэпартаменту ЗША.
Выкрывальніцкі партал WikiLeaks працягвае штодзённа публікаваць тысячы дакумэнтаў з сакрэтнага ліставання Дзярждэпартаменту ЗША.