Брэсцкае "Дынама" заваявала Кубак Беларусі па футболе
У нядзелю ў Мінску, у фінальным матчы супраць леташняга ўладальніка кубка барысаўскага БАТЭ, Брэсцкае "Дынама" ўпершыню заваявала Кубак Беларусі па футболе. Падапечныя Уладзіміра Геваркяна атрымалі перамогу ў серыі пенальці — 4:3. Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 0:0.
У дынамаўцаў мячы забілі Дзмітрый Мазалеўскі, Андрэй Цэван, Аляксандр Валадзько і Віктар Сокал, не забіл Раман Гагінашвілі (штанга).
У БАТЭ пенальці рэалізавалі Генадзь Блізнюк, Віталь Радзівонаў і Сяргей Крывец, не рэалізавалі Ігар Стасевіч (варатар парыраваў) і галкіпер Аляксандр Федаровіч, які біў апошнім (варатар парыраваў).
Раней Кубкам Беларусі валодалі мінскае "Дынама" (у 1992, 1994 і 2003 гадах), бабруйская "Белшына" (1997, 1999, 2001), мазырская "Славія" (1996, 2000), гродзенскі "Нёман" (1993), мінскае "Дынама-93" (1995), віцебскі "Лакаматыў-96" (1998), "Гомель" (2002), салігорскі "Шахцёр" (2004), мінскі МТЗ-РІПА (2005) і барысаўскі БАТЭ (2006).
БелаПАН