Брэсцкае "Дынама" зноў застанецца без замежных збораў

Брэсцкі футбольны клуб "Дынама", як летась, пры падрыхтоўцы да новага сезону абыдзецца без замежных збораў. Прычынай стала складаная эканамічная сітуацыя ў клубе, перадае БелаПАН.

Першы ў гэтым сезоне трэніравальны збор дынамаўцы правядуць на базе пінскай Акадэміі футбола з 26 студзеня па 7 лютага. А 10-12 лютага ў Брэсце пройдзе традыцыйны міжсезонны турнір Winter Cup. Другі этап падрыхтоўкі да сезону "Дынама" плануе правесці таксама на тэрыторыі Брэсцкай вобласці — у Пінску альбо Тамашоўцы.

Дарэчы, фінансавы крызіс прымусіў каманду развітацца з усімі легіянерамі.