Брэсцкага актывіста выклікалі на допыт у КДБ

19 студзеня моладзеваму актывісту Івану Стасюку прапанавалі з’явіцца на допыт у КДБ. Тэма размовы невядомая. Нагадаем, што ў панядзелак Стасюка затрымалі за раздачу бюлетэняў “Не бойся”, але адпусцілі без складання пратакола. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі міліцыі.