Брэсцкаму кіроўцу, у якога "ўцёк" тралейбус, далі іншую машыну

Брэсцкі кіроўца, у якога днямі "ўцёк" тралейбус, атрымаў новую машыну.  Нагадаем, пасля таго, як тралейбус зламаўся, мужчына прапанаваў пасажырам выйсці з салона, выйшаў і сам ды забыўся паставіць транспарт на ручны тормаз. Калі ён далучыў штангі да дратоў, тралейбус паехаў!

Спачатку тралейбус пратараніў тры легкавіка, пасля смеццявоз, тралейбус і газель. Спыніць машыну здолеў толькі аўтобус, які стаяў на супрацьлеглым баку вуліцы. На шчасце, чалавечых ахвяраў няма.

35-гадовы кіроўца кажа, што за дзесяць гадоў працы нічога падобнага з ім не адбывалася.

kp.by