Брэсцкая ДАІ ў Чысты чацвер раздасць прызы ўладальнікам чыстых аўто
У перадвелікодны Чысты чацвер 16 красавіка брэсцкая ДАІ ўзнагародзіць самых “чыстых” кіроўцаў. Вызначаць пераможцаў будуць дарожныя інспектары падчас акцыі “Чысты аўтамабіль”, піша “Рэспубліка”.
Амаль два тыдні яны будуць спыняць на вуліцах горада самыя неахайныя легкавушкі, а таксама іх антыподы, якія радуюць вока сваім зіхоткім знешнім выглядам.
Уладальнікам першых зробяць заўвагі, а гаспадарам самых чыстых машын дадуць адмысловыя карты на ўдзел у розыгрышы прызоў. Уручаць іх ахайным аўтаўладальнікам публічна ў Чысты чацвер.