"Брэсцкая лыжня" пройдзе на вяслярным канале
5 лютага на лыжы стануць "вертыкальшчыкі" Брэсцкага аблвыканкама на чале з старшынём аблвыканкаму Сумарам: адбудзецца "Брэсцкая лыжня". Як паведамляе "Вячэрні Брэст", у эстафетных гонках будуць спаборнічаць каманды камітэтаў, упраўленняў і аддзелаў абласной адміністрацыі. На "Брэсцкую лыжню" заявіліся таксама каманды ўчастковых інспектараў, працаўнікоў сілавых структур і зборныя ВНУ Брэстчыны. Забегі будуць адбывацца на вяслярным канале.