Брэсцкая швачная фабрыка “Надзея” робіць калядныя вакацыі

Прадпрыемства часткова прыпыняе вытворчасць з 25 снежня па 11 студзеня новага года. Пра гэта паведамілі Еўрарадыё ў адміністрацыі фабрыкі.  Калядныя канікулы спрычыненыя недахопам замоваў на прадукцыю. У вымушаны адпачынак за свой кошт пойдуць каля 150 чалавек. Адміністрацыя абяцае, што летам аддасць працаўнікам час вымушанага прастою ўзімку.