“Брэсцкая вясна” восьмы раз падала дакументы на рэгістрацыю

Рэгіянальная праваабарончая арганізацыя “Брэсцкая вясна” зноў падала 27 траўня дакументы на рэгістрацыю ў абласны аддзел юстыцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Уладзімір Вялічкін, каардынатар ініцыятыўнай групы грамадзян па аднаўленні гэтай зачыненай ўладамі структуры. Сёлета гэта паўторная падача. Агулам з 2004 года праваабаронцы падавалі дакументы на рэгістрацыю 7 разоў, з іх 5 разоў летась, сказаў спадар Вялічкін. Адмовы ў рэгістрацыі ён ахарактарызаваў як фармальныя.