Брэсцкі піўзавод паўторна выставяць на продаж

Конкурс па продажу акцый ААТ “Брэсцкае піва” прызначаны на 1 ліпеня. Каля 90% акцый знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Пачатковы кошт акцый — 166 мільярдаў 801 мільён рублёў (каля 12 мільёнаў долараў). Пры гэтым пераможца конкурса павінен інвеставаць цягам 36 месяцаў не меней за 10 мільёнаў долараў у развіццё прадпрыемства.

Інвестар павінен укласці грошы ў мадэрнізацыю вытворчасці на заводзе і давесці яго магутнасці да сама меней 8 мільёнаў дэкалітраў на год, а таксама выплаціць пазыкі прадпрыемства, паведамляе БелаПАН.

Першая спроба прадаць прадпрыемства-банкрут была ў гэтым месяцы: на 5 траўня прызначалі конкурс, але ён не адбыўся ў сувязі з адсутнасцю заявак на ўдзел. Тады пачатковы кошт выстаўленых акцый быў на 3 мільярды рублёў меншым.

Ілюстратыўнае фота з сайта belbeer.com