Брэсцкі Свабодны тэатр адзначыў 10-я ўгодкі


Увечары 7 сакавіка Свабодны тэатр паказаў даўнім сябрам і неафітам урыўкі са сваіх галоўных індор-спектакляў, дыялогава паразмаўляў пра сённяшні дзень і будучыню і парадаваў падарункам — фаер-шоў.

Прынамсі, нагадалі пра “самы наведваны” (рэжысёрка Аксана Гайко) спектакль “Тавар-грошы-тавар” і “Працэс” паводле Франца Кафкі. Акцёры і сябры тэатра чыталі вершы, а “вялікі сябар” Вова сказаў усю праўду: “Што б мы рабілі без Свабоднага? Тэлік глядзелі б, як усе.”

Таксама зладзілі продаж фірменных сувеніраў, паштовак ды календароў.

Тэатру пажадалі сваіх падмосткаў. Пажаданне надзённае: клуб на Вульцы зачыняецца на рамонт. Нібыта Свабодны абяцаў узяць на сваю сцэну новы клуб у мікрараёне Паўднёвы.

Сустрэча, якая доўжылася каля 4 гадзін, прыцягнула ўвагу каля 200 чалавек.