Брэсцкім памежнікам уручаны духоўны сцяг
На выходныя памежнікі атрымалі ад праваслаўнай царквы харугву. Уручэнне адбылося ў царкве на тэрыторыі мемарыяла “Брэсцкая крэпасць”. Святар царквы айцец Ігар літаральна сказаў, што штандар мае дапамагаць вайскоўцам у супрацьстаянні ворагам, “якіх многа паглядае на нашу тэрыторыю”.
Харугву зрабілі манашкі праваслаўнага жаночага манастыра, які атабарыўся ў Брэсцкай крэпасці непасрэдна каля мяжы. Такая самая харугва на днях была перададзеная іерархамі царквы камандаванню памежных войскаў у Мінску.
Камандзір часці сказаў, што харугва будзе духоўным сцягам падраздзялення і будзе выносіцца ў часе прысягі і ў другія ўрачыстыя моманты. Усіх пашыхтаваных салдатаў, не пытаючыся пра веравызнанне, праваслаўны “бацюшка” папырскаў свянцонай вадою.