Брэсцкім прадпрымальнікам дазволілі правесці 24 верасня мітынг

Брэсцкі гарвыканкам дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам правесці 24 верасня мітынг у абласным цэнтры. Мітынг адбудзецца з 12.00 да 14.00 на стадыёне "Лакаматыў", які рашэннем мясцовых уладаў вызначаны для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Плануецца, што ў мітынгу возьмуць удзел 100 чалавек — індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках горада, а таксама тыя, хто займаецца транспартнымі перавозкамі пасажыраў і іх наёмныя работнікі, паведамляе БелаПАН.

Галоўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу да ўказу прэзідэнта. Нагадаем, з 1 студзеня 2008 года індывідуальным прадпрымальнікам дазваляецца прымаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Прычым па-ранейшаму дзейнічае абмежаванне колькасці працаўнікоў — не больш за тры чалавекі.