Брэсцкімі тортамі “Глорыя” атруціліся 34 чалавекі

Партыя тортаў вытворчасці “Брэстхлебпрама” аказалася інфікаваная ўзбуджальнікам сальманелёзу  У выніку атруціліся 34 чалавекі. Яны пражываюць у Брэсце, Брэсцкім раёне, Маларыце і Камянцы. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў.

Першыя пацярпелыя звярнуліся за медыцынскай дапамогай 5 ліпеня і былі шпіталізаваныя з дыягназам "востры гастраэнтэракаліт сярэдняй цяжкасці". Эпідэміялагічнае расследаванне выявіла, што ўсе хворыя елі торты "Глорыя", вырабленыя 1 ліпеня.

Усяго ў гэты дзень іх было выпушчана 30 штук. Пасля першых зваротаў пакупнікоў за дапамогай да медыкаў нерэалізаваныя тарты былі экстрана знятыя з продажу. Акрамя гэтага, пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Брэста ад 6 ліпеня прыпыненая праца кандытарскага цэха.

Паводле асноўнай версіі, вінаватым у заражэнні мог стаць хтосьці з супрацоўнікаў цэха, інфікаваны сальманелёзам. Стан усіх хворых не выклікае боязі, а чацвёра з іх ужо выпісаныя з медыцынскіх устаноў.

Па даручэнні галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Брэсцкай вобласці 6 ліпеня пачатыя рэйдавыя праверкі ўсіх кандытарскіх цэхаў рэгіёна.

БелаПАН