Брэсцкія літаратары атрымалі за свае кнігі пуд мёду
Старшынёй Брэсцкага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў зноў абраная Ніна Мацяш. Адбылося гэта на сходзе, які прайшоў у мінулую суботу ў абласной бібліятэцы.
Штогадовую літаратурную прэмію імя Ўладзіміра Калесніка атрымаў паэт з Баранавічаў Іван Лагвіновіч. Другую прэмію, “Мядовую” якая складаецца з пуда мёду, яе заснавальнік, паэт і пчаляр з Пружанаў Мікола Папека ўручыў брэсцкім літаратарам Кастусю Жмінько і Лявону Валасюку. У той жа вечар адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха “Жырандоля”.