Брэсцкія праваабаронцы паназіралі за "празрыстымі" выбарамі
Актывісты незарэгістраванага праваабарончага аб’яднання “Брэсцкая вясна” былі запрошаныя да назірання за выбарамі ў Бундэстаг, што праходзілі ў мінулыя выходныя. Нямецкі бок забяспечыў прыезд некалькіх дэлегацый з Беларусі ў гарады-партнёры. Брэсцкая дэлегацыя наведала Равенсбург у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Кіраўнік "Брэсцкай вясны" Ўладзімір Вялічкін быў здзіўлены празрыстасцю, з якой прайшлі выбары:
Уладзімір Вялічкін: "У Нямеччыне мы ў штабах розных кандыдатаў задавалі пытанне: ці выставілі вы назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі? І пачулі адзін адказ: а навошта? Дзверы на ўчасткі не зачыняюцца. Хто хоча, можа пайсці і паглядзець.
Выбарчы ўчастак №1, а шостай гадзіне выбары заканчваюцца. Калі скончылася галасаванне і пачаўся падлік галасоў, дзверы ніхто не зачыняў, “сілавікоў” мы ніякіх не бачылі, і мы змаглі праназіраць увесь падлік галасоў. Хто хацеў, мог зняць на фотаапарат, на відэастужку, што мы і зрабілі".
Паездка групы брэсцкіх назіральнікаў на выбарах у Бундэстаг адбылася дзякуючы еўрапейскай праграме “Еўрапейскі абмен”.