Брэсцкія ўлады дазволілі пікет за вызваленне Аляксандра Казуліна

Брэсцкі гарвыканкам задаволіў заяўку на правядзенне пікета за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.
Пікетаванне адбудзецца 14 сакавіка з 15.00 да 16.00 на стадыёне "Лакаматыў". Гэта першая за два гады задаволеная заяўка на правядзенне ў рэгіёне акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

БелаПАН