Брэсцкія ўлады зноў паспрабуюць прадаць акцыі прадпрыемстваў
7 кастрычніка брэсцкія ўлады збіраюцца паўтарыць спробу па продажы акцый шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, паведамляе "Ежедневник". Першая спроба атрымалася не вельмі ўдалай – 7 ліпеня быў прададзены пакет толькі аднаго ААТ "ЭнРіКоБ". Гэтым разам на гандаль выстаўляюцца акцыі тых жа ААТ за выключэннем "ЭнРіКоБ" – усяго 14 прадпрыемстваў.
Ніякіх зменаў ва ўмовах гандлю ў параўнанні з гандлем двухмесячнай даўніны не адбылося. Ізноў патэнцыйным пакупнікам прапаноўваюцца мінарытарныя пакеты двух найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна – Брэсцкага электралампавага і Брэсцкага электрамеханічнага.