Брэст вычышчалі да прыезду Аляксандра Лукашэнкі (фота)

Сёння, 29 кастрычніка ў Брэст прыедзе Аляксандр Лукашэнка. Напярэдадні адбылася генеральная ўборка гораду.

Слупы пафарбавалі ў серабрысты колер, светлафоры і дарожныя знакі працерлі ад бруду, пачысцілі фасады, перакапалі сцежкі на газонах.