Брэстаўчане патрабуюць стварыць умовы для веласіпедыстаў
У Брэсце вядзецца збор подпісаў з патрабаваннем стварыць у горадзе ўмовы для перамяшчэння веласіпедыстаў. З гэтай ініцыятывай выступіла грамадскае аб'яднанне "Дзедзіч", паведамляе БелаПАН. Пад адозвай ужо падпісалася прыкладна 200 чалавек.
4 верасня ў падтрымку гэтай ініцыятывы "Дзедзіч" плануе правесці ў Брэсце велапрабег па праспекце Машэрава і вуліцы Маскоўскай. На цяперашні момант раварысты вымушаныя ездзіць па праезнай частцы, парушаючы правілы дарожнага руху.