Брэстаўчанін адкрыў страляніну па вокнах інтэрната
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за хуліганства на 18-летняга непрацуючага мясцовага жыхара.
Як паведамляе БелаПАН, 6 лістапада каля 16-й гадзіны юнак зрабіў некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета па вокнах інтэрната ў абласным цэнтры. У выніку былі пашкоджаныя тры шыбы. Пацярпелых няма.
Падазраванага затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У яго забралі пнеўматычны пісталет. Ідзе расследаванне.
Раней хлопец асуджаны не быў.
Фота — www.temaufa.ru