Брэстаўчанін прапануе стварыць палітычную Кнігу памяці
Палітычную Кнігу памяці прапануе стварыць і папаўняць кіраўнік брэсцкай абласной структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш. Паводле яго словаў, у каталог мусяць патрапіць тыя, хто меў дачыненне да рэпрэсій супраць актывістаў дэмакратычнага руху. Вось што спадар Коўш распавёў Еўрарадыё:
"Гэта будзе называцца Кніга памяці “Нішто не забыта і ніхто не забыты”, і яна будзе раздзеленая паводле катэгорыяў... У кожнага “героя” будзе апісанне яго дзеянняў".
Паводле слоў Мікалая Каўша, такая работа ўжо вядзецца сіламі праваабаронцаў і партый, але трэба надаць ёй больш індывідуальны, сістэмны характар. "Галоўнае — унукі, дзеці павінны ведаць, якімі “героямі” былі іх бацькі. Гэта, на мой пагляд, будзе найбольш цяжкім пакараннем", — адзначае Коўш.