Брэстаўчаніна запрасілі ва ўкраінскі парламент
Актывіст ўкраінскай дыяспары ў Беларусі Мікалай Петруковіч запрошаны ў Кіеў. Спадар Петруковіч узначальваў зачыненае ўладамі ўкраінскае культурна-асветніцкае таварыства “Просвіта”. Украінскі парламент збірае прадстаўнікоў украінскай дыяспары з усяго свету. З Беларусі запрасілі двух чалавек — Мікалая Петруковіча і прадстаўніка Міншчыны.