Брэстчане выйграюць машыны і скутэры, але не хочуць іх забіраць

У Брэсце шукаюць траіх шчасліўчыкаў, якія выйгралі ў адной з абласных латарэяў скутэры "Харлей" па 2 тысячы долараў кожны.
Як адзначае "Народная газета", брэстчане не звяртаюцца па выйграш ужо амаль тры месяцы. Ужо два тыдні на Брэстчыне шукаюць чалавека, які ў іншым розыгрышы выйграў аўтамабіль, але не прыйшоў за ім.