“Брэстская вясна” зноў спрабуе легалізавацца
Праваабарончая арганізацыя "Брэстская вясна” чарговы раз накіравала рэгістрацыйныя дакументы ў галоўнае Упраўленне юстыцыі Брэстскага аблвыканкаму, паведамляе Радыё Свабода. Роўна месяц таму чыноўнікі адмовілі праваабаронцам у рэгістрацыі, бо ў пададзеных дакументах былі памылкі.
Старшыня рады праваабарончай арганізацыі Уладзімір Вялічкін кажа, што сярод парушэнняў, якія Упраўленне юстыцыі зафіксавала ў пададзеных дакументах, – недакладна ўказаныя грыфы зацвярджэння на тытульным аркушы. Таксама чыноўнікі звярнулі ўвагу на адсутнасць зацвярджэння назвы арганізацыі заснавальнікамі, недакладнасці ў артыкулах статуту, звязаных з абскарджаннем рашэнняў органаў арганізацыі.