British Sea Power бясплатна сыграюць у музеі
Брытанскі індзі-гурт British Sea Power дасць бясплатны канцэрт у Музеі прыродазнаўства ў Лондане. Выступ адбудзецца 21 чэрвеня. Як паведамляе New Musical Express, падчас канцэрту для гледачоў будуць транслявацца розныя відэаматэрыялы з архіва музея.
Выступ British Sea Power стане часткай акцыі Exhibition Road Music Day, падчас якой музычныя мерапрыемствы пройдуць і ў іншых музеях, размешчаных па вуліцы Exhibition Road.
British Sea Power ужо не ўпершыню даюць канцэрты ў незвычайных месцах. Так, прэзентацыю свайго трэцяга альбома "Do You Like Rock Music?", які выйшаў у студзені 2008 года, музыкі правялі ў амбасадзе Чэхіі ў Лондане.
www.show.idnes.cz