БРСМ:"Мы перамаглі!"

Мерапрыемствы да Дня Перамогi ў Беларусi пройдуць пад адзiным лозунгам "Мы перамаглi!", паведамiў першы сакратар ЦК БРСМ Леанiд Кавалёў. Ва ўсiх рэгiёнах Беларусi напярэдаднi Дня Перамогi актывiсты БРСМ будуць раздаваць значкi з атрыбутыкай свята i стужкамi моладзевай арганiзацыi.
"Калi ты патрыёт роднай Беларусi, ведаеш i цэнiш гераiчныя подзвiгi сваiх бацькоў i дзядоў, шануеш памяць аб загiнулых за незалежнасць Айчыны, то ў гэтыя майскiя днi абавязкова прымацуй на адзенне, павяжы на руку, на сумку або антэну аўтамабiля сiмвал акцыi — стужка з выявай Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь i выявай Георгiеўскай стужкi", — заклiкаў Леанiд Кавалёў. БРСМ таксама арганiзуе работу тэматычных моладзевых агiтпляцовак, правядзенне канцэртных праграм для ветэранаў i моладзi, святаў вулiц, названых iмёнамi Герояў ІІ Сусветнай вайны. Пройдуць сустрэчы пакаленняў "Слава героям", "Раўненне на герояў Перамогi". Моладзь зоймецца добраўпарадкаваннем помнiкаў, ваенных пахаванняў, дапаможа ветэранам вайны i працы. Леанiд Кавалёў паведамiў таксама, што за тэрытарыяльнымi камiтэтамi БРСМ замацавана звыш 5 тыс. помнiкаў i мемарыялаў воiнскай славы. На iх рэканструкцыю i добраўпарадкаванне накiроўваюцца сродкi, заробленыя актывiстамi БРСМ на суботнiках, падчас працоўных акцый i мерапрыемстваў. Пры БРСМ створаны 153 ваенна-патрыятычныя клубы "Памяць".