Брус Спрынгсцін апярэдзіў Franz Ferdinand у брытанскім чарце
Новы альбом Бруса Спрынгсціна "Working on a Dream" заняў вышэйшы радок
брытанскага хіт-параду паводле вынікаў першага тыдня продажаў,
паведамляе Digital Spy. Для амерыканскага выканаўцы гэта ўжо сёмая за кар'еру перамога ў альбомным чарце Злучанага Каралеўства.
Іншы пачатковец тыдня, трэці альбом гурта Franz Ferdinand "Tonight: Franz Ferdinand" у вочным супрацьстаянні саступіў Спрынгсціну, заняўшы другое месца. У тройцы лідэраў таксама апынулася кружэлка гурта Kings Of Leon "Only by the Night".
У хіт-парадзе сінглаў першае месца заняла спявачка Лілі Ален з новай кампазіцыяй "The Fear". Лідэр мінулага тыдня, "Just Dance" Lady GaGa, апусціўся на другую пазіцыю, а трэцяе месца дасталася трэку "Day 'N' Nite" Kid Cudi vs. Crookers.
Мінулай ноччу новы лідэр брытанскага хіт-параду выступіў на стадыёне ў Тампе падчас фіналу Суперкубка па амерыканскім футболе. Спрынгсцін выканаў загалоўную кампазіцыю з новага альбома "Working on a Dream", а таксама старыя хіты "10th Avenue Freeze Out", "Born To Run" і "Glory Days".
Фота: www.starslife.ru