Брус Спрынгсцін атрымаў 'Залаты глобус'
Брус Спрынгсцін (Bruce Springsteen) стаў уладальнікам прэстыжнай
кінематаграфічнай прэміі «Залаты Глобус», якая ўручаецца штогод
Асацыяцыяй акрэдытаванай у Галівудзе замежнай прэсы. Песня яго аўтарства «The Wrestler», што прагучала ў аднайменнай стужцы Дарэна Араноўскі, была прызнаная «Лепшай арыгінальнай кампазіцыяй, створанай для кінафільма».
На прэмію таксама намінаваліся «Down To Earth» Піцера Гэбрыэла («Wall-E»), «Gran Torino» Джэймі Калума («Gran Torino»), «I Thought I Lost You» Майлі Сайрус («Bolt») і «Once In A Lifetime» Беёнс («Cadillac Record»).
Для Бруса Спрынгсціна цяперашні «Залаты Глобус» стаў другім у яго кар'еры. У 1994-м годзе выканаўца быў адзначаны прэміяй у той жа катэгорыі – за песню «Streets Of Philadelphia» з фільма «Philadelphia». Неўзабаве пасля гэтага кампазіцыя была ганараваная «Оскара».
Што датычыцца «The Wrestler», то гэтую песню можна будзе пачуць на новым альбоме Спрынгсціна «Working On A Dream», які выходзіць у свет 26 студзеня.
Цырымонія ўручэння «Залатых Глобусаў» адбылася 11 студзеня ў Лос-Анжэлесе. Акрамя ўзнагароды за лепшую кампазіцыю, фільм «The Wrestler» абзавёўся і яшчэ адной прэміяй: яе атрымаў Мікі Рурк – за лепшую мужчынскую ролю. Лепшай акторкай (першага і другога плану) стала Кейт Уінслет (за ролі ў фільмах «Revolutionary Road» і «The Reader», адпаведна). Лепшым фільмам года прызнаная драма «Slumdog Millionaire» Дэні Бойла.
Фота: www.realmadrid.com