Брусэль узмацняе ціск на даўжнікоў у еўразоне
Еўракамісар па эканамічных і валютных пытаннях Олі Рэн запатрабаваў ад Іспаніі, Партугаліі, Італіі ды Францыі да пачатку наступнага тыдня прадставіць меры эканоміі бюджэту да канца года. Еўракамісія мае намер узмацніць ціск на краіны еўразоны, у якіх асабліва высокая дзяржзапазычанасць, паведамляе "Нямецкая хваля".
Чальцы фракцый ХДС і СВДП у нямецкім бундэстагу запатрабавалі тлумачэння прычынаў крызісу еўрапейскай валюты. "Рашэнне аб уступленні Грэцыі ў еўразону, відавочна, было прынятае на падставе сфальшаваных звестак", - упэўнены дэпутат ад ХДС Кай Вэгнэр.
Таму, на яго думку, неабходна высветліць, як гэтага не заўважылі і хто нясе за гэта адказнасць. Магчыма, бундэстаг створыць адпаведны каміэт расследавання.
Паміж тым, праграму выратавання еўра, зацверджаную 10 траўня ў Брусэлі, павітала адміністрацыя Злучаных Штатаў.