Брусель заклікае харчавацца правільна

Цягам трох гадоў да барацьбы з няправільным харчаваннем і, як следства, лішняй вагой еўрапейцаў павінныя падключыцца вытворцы харчовых прадуктаў, якія мусяць змяніць падыход да афармлення і прасоўвання прадуктаў, пазначаючы больш дакладную інфармацыю пра іх склад. На гэта разлічвае Еўракамісія, якая абнародвала трывожныя дадзеныя: сёння да 18 мільёнаў еўрапейцаў пакутуюць на лішнюю вагу, з іх 3 – дзеці і падлеткі.

Калі да 2010 года намаганні вытворцаў прадуктаў па прапагандзе здаровага харчавання не будуць заўважныя, Брусэль абавяжа іх гэта зрабіць закандаўча.