Bryan Adams адыграе 11 канцэртаў за 11 дзён
Канадскі рокер Браян Адамс ладзіць незвычайную акцыю ў гонар выхаду свайго новага, адзінаццатага па ліку альбому, які атрымаў мудрагелістую назву «11». Каб упэўніцца, што гэтая назва назаўсёды застанецца ў памяці яго
слухачоў, Адамс адыграе 11 канцэртаў у 11 краінах свету за 11 дзён.
Дзіўна толькі тое, што рэліз альбома запланаваны не на 11-га, а на 17-га сакавіка.
Турнэ стартуе 7 сакавіка ў Лісабоне і скончыцца 17-га ў Капенгагене. За гэты час музыка наведае Барселону, Мілан, Гамбург, Лондан, Парыж, Амстэрдам, Брусэль, Цюрых і Вену.
Адамс будзе выступаць сольна, пад акампанемент адной толькі акустычнай гітары.
Дадам, што кружэлка пад назвай «11» стане першым альбомам рокера з 2004 года, калі быў выдадзены дыск пад назвай «Room Service».
Фота: commons.wikimedia.org