Брытанцы Coldplay анансавалі даты свайго канцэртнага турнэ

Еўрапейская частка тура стартуе ў верасні гэтага года выступам у Страсбургу і скончыцца 18 снежня ў паўночнаірландскім Белфасце. Падчас гэтай маштабнай паездкі, якая будзе праходзіць у падтрымку новага альбома «Viva La Vida», музыкі збіраюцца адыграць больш трыццаці канцэртаў у трынаццаці краінах – у тым ліку, Венгрыі і Чэхіі.

Паглыбляцца далей на ўсход каманда не збіраецца.

Нагадаем, што пяты ў дыскаграфіі гурта альбом выйдзе 12 чэрвеня. Зараз Крыс Марцін і кампанія рыхтуюцца да старту амерыканскай часткі гастроляў, якая пачнецца 23 чэрвеня ў нью-ёркскім Мэдзісан Сквэр Гардэн.

Выступ будзе бясплатным для публікі – як і запланаваныя на 16 і 17 таго ж месяца канцэрты ў Лондане і Барселоне.

Фота: sputnik7.com