Брытанцы назвалі найлепшы альбом усіх часоў
Чытачы музычнага часопіса Q і пакупнікі анлайн-крамы HMV назвалі
дэбютны альбом гурта Oasis 1994 года Definitely Maybe найлепшай
брытанскай плыткай усіх часоў. Другое месца ў рэйтынгу таксама атрымала кружэлка Oasis - Morning Glory? 1995 года. Тройку лідэраў замыкае OK Computer групы Radiohead, выпушчаны ў 1997 годзе.
Легендарныя The Beatles з альбомам Revolver 1966 года апынуліся толькі на чацвёртым месцы. Пяты радок заняў аднайменны дэбют гурта The Stone Roses 1989 года.
Як заявіў рэдактар Q Пол Рыз, Oasis з'яўляюцца несумнеўнымі ўлюбёнцамі нацыі, бо падчас апытання сабралі ўтрая больш галасоў, чым іх бліжэйшыя канкурэнты. Варта зазначыць, што дэбютны дыск Oasis часта трапляе ў падобныя топы, якія ствараюць іншыя музычня часопісы.
Фота: www.tuclictor.com