Брытанцы назвалі “Zoo8” найгоршым фэстам

Наведвальнікі музычнага фэсту “Zoo8” у брытанскім графстве Кент патрабуюць вярнуць грошы за квіткі на мерапрыемства. Брытанцы назвалі фэст “поўным хаосам” і “найгоршым фэстам з усіх, якія некалі праводзіліся”, перадае Lenta.ru. Наведвальнікі незадаволеныя тым, што адзін з заяўленых хэдлайнераў мерапрыемства, рэпер Дзізі Раскал, у апошні момант адмяніў сваё шоў. Госці фэсту таксама абураныя нізкай якасцю арганізацыі мерапрыемства.

Фэст “Zoo8” стартаваў у мінулую пятніцу і праходзіў усе выхадныя. Хэдлайнерам мерапрыемства стаў ды-джэй Марк Ронсан - прадзюсер Лілі Ален і Эмі Уайнхаўс, уладальнік прэміі Brit Awards у катэгорыі “лепшы выканаўца” і тытула “Прадзюсер года” ад Акадэміі гуказапісу ЗША.

Фота: www.beatles.ru