Брытанцы пачалі сяліцца ў дамках для хобітаў

З-за жосткага іпатэчнага крызісу брытанцы пачалі будаваць дамы ў “хобіцкім” стылі. Першы экалагічна чысты “круглы дом”, пабудаваў Тоні Рэнч за 5 тысяч фунтаў у той час, як сярэдні кошт дома ў Брытаніі перавысіў 100 тысяч фунтаў.
Электрычнасць забяспечваюць тры невялікія сонечныя батарэі на даху і невялікі вятрак. Тоні з жонкаю абыходзяцца без пральні і лядоўні, а ваду грэюць на пліце. На даху расце вінаград, а бульбу выкопваюць з земляной падлогі на кухні. Пад ложкам – люк і вінны пограб.

Сцёкавыя воды з кухні і мыйкі цякуць у кампосную яму, туды ж ідуць адкіды з прыбіральні, што знаходзіцца за 20 м ад дому. Яшчэ 9 такіх дамоў будуюцца ва Ўэльсе.

Паводле novonews.lv