Брытанец выслухвае здзекі з-за гея Дамблдора

Заява брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг, што дырэктар школы чараўніцтва Хогвардс Альбус Дамблдор, з'яўляецца гомасэксуалістам, зрабіла аднаго з жыхароў Вялікабрытаніі аб'ектам насмешак.  36-гадовы Пол Крофт, каб парадаваць пяцярых сваіх дзяцей, зрабіў на ўсю спіну татуіроўку ў выглядзе партрэта Дамблдора. Аднак пасля таго, як тату было скончанае, Роўлінг адкрыла сакрэт арыентацыі Альбуса.

Пол Крофт працуе на адной з брытанскіх фабрык і зараз увесь час чуе насмешкі з боку сваіх калегаў. Паводле словаў брытанца, яму " заўсёды падабаўся Альбус Дамблдор, але не з той сэксуальнай арыентацыяй, пра якую стала вядома. Зараз усе душацца са смеху, а не так даўно прапанавалі зрабіць татуіроўку яшчэ якога-небудзь гея".

Дадам, што на татуіроўцы, за якую брытанец аддаў каля 1000 долараў, дырэктар Хогвардс трымае ў руках скрутак з імёнамі ўсіх пяцярых дзяцей Пола Крофта. Цікава, што брытанец ад татуіроўкі пазбаўляцца не збіраецца. І ні пра што не шкадуе.

Нагадаю, што Джоан Роўлінг паведаміла пра нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю дырэктара Хогвардса падчас сустрэчы са сваімі амерыканскімі прыхільнікамі ў Нью-Ёрку.

Фота: thesun.co.uk